Расійскія ўлады заявілі пра атаку 16-ці беспілотнікаў на Крым

«У выніку спыненай тэрарыстычнай атакі пацярпелых і разбурэнняў няма», — паведамляе расійскае Мінабароны.

30.07.2023 / 08:05

Севастопаль. Фота: Pierre Crom / Getty Images

Расійскае Мінабароны заяўляе, што ўначы аб'екты анексаванага Крыма атакавалі 16 беспілотнікаў.

«16 украінскіх беспілотнікаў знішчана агнём сродкаў СПА, яшчэ дзевяць знішчана сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, яны, не дасягнуўшы мэты, пацярпелі катастрофу ў акваторыі Чорнага мора і мыса Тарханкут».

У Мінабароны дадаюць, што «ў выніку спыненай тэрарыстычнай атакі пацярпелых і разбурэнняў няма».

Чытайце таксама:

Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы «Масква-Сіці». Гэта ўрадавы комплекс, дзе размешчана некалькі міністэрстваў і ведамстваў

Nashaniva.com