Беспілотнік зноў ударыў па хмарачосе ў Масква-Сіці
Гэтым разам ударыў на ўзроўні 17-га паверха.
01.08.2023 / 06:58
Мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў, што адзін беспілотнік зноў ударыў па хмарачосе ў Масква-Сіці.
«Некалькі беспілотнікаў пры спробе пралёту ў Маскву былі збітыя сродкамі СПА. Адзін даляцеў да той жа вежы ў Сіці, што і мінулы раз. Пашкоджаны фасад на ўзроўні 17-га паверха», — напісаў Сабянін.
Перад гэтай заявай Сабяніна з Падмаскоўя паведамлялі аб выбухах і пралёце дронаў.
У ноч на нядзелю ў хмарачосы ў Масква-Сіці ўдарылі два беспілотнікі, яшчэ адзін быў збіты пад Масквой.