Палітвязня Арцёма Латышава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Па інфармацыі Mayday team, 26 ліпеня адбыўся суд па змене Арцёму Латышаву рэжыму ўтрымання. Палітвязня перавялі на турэмны рэжым і ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4. Да пераводу яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.

01.08.2023 / 15:52

Арцём — жыхар Віцебска, асуджаны да 4,5 гадоў калоніі за перформанс на магіле з выявай Лукашэнкі, а таксама за псаванне банераў з выявай супрацоўнікаў ДАІ. У верасні 2022 года палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію.

1 чэрвеня Арцёма ў чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар. Дагэтуль ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім змяшчэннем у ШІЗА супрацоўнікі калоніі запатрабавалі ад Латышава прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму «нізкі статус», аднак мужчына адмовіўся. Гэта, верагодна, і стала прычынай накіравання ў штрафны ізалятар. 

Чытайце таксама:

Былога дырэктара магілёўскага музея пратрымалі тры дні за кратамі і адпусцілі — праваабаронцы

Сілавікі затрымалі ўладальніцу бара «Перасмешнік» і яе мужа

У Мінску праходзіць чарговы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Nashaniva.com