Грамадства

Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам «віцебскіх перформансаў»

У судзе Віцебскага раёна 20 мая вынесеныя прысуды палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомым як ўдзельнікі «віцебскіх перформансаў», паведамляе «Вясна».

У віну ім ставілі наступныя акцыі: разбілі бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй беларускага праўладнага журналіста, спалілі друкаваныя выданні дзяржСМІ, на чужой магіле паставілі партрэт Лукашэнкі.

Суддзя Міхаіл Зубеня прысудзіў абвінавачаным наступныя тэрміны:

• Ірыне Пярцовай — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;

• Юлі Лабуновай, Кацярыне Макарэвіч — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму;

• Арцёму Латышаву — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія словы абвінавачаных — трагедыя зламаных лёсаў

У сваім апошнім слове Ірына Пярцова прасіла не пазбаўляць яе волі.

«Я знахожуся ў СІЗА восем месяцаў, быў час каб усё ўсвядоміць. Я адна выхоўваю сына, цяпер яго аддадуць у дзіцячы дом, ён будзе расці без маці».

Юля Лабунова вельмі эмацыйна казала аб тым, што ў яе дома засталася дачка. У яе самы складаны ўзрост, ёй патрэбная маці, клопат і ўвага: «Мне сорамна за свой учынак, за тое што прыношу гора і пакуты сваёй сям’і. У мяне быў час зрабіць вывады і прызнаць свае памылкі. Я чыстасардэчна раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі і даць магчымасць вярнуцца да сваёй сям’і і працы, якой я вельмі даражу».

Арцём Латышаў: «Усё жыццё я стараўся быць сумленным і справядлівым. Я выконваў усе ўскладзеныя на мяне сям’ёй і дзяржавай абавязальніцтвы, адпрацаваў па накіраванні пасля вучобы, служыў у войску, валанцёрыў падчас эпідэміі кавіду. Я заўсёды хацеў быць карысным сваім блізкім і грамадству, усё рабіў дзеля гэтага. Прашу прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Прашу таксама не пазбаўляць волі дзяўчат, якія знаходзяцца са мной за кратамі і прызначыць ім мінімальнае пакаранне, якое толькі магчыма. Яны ўжо шмат нацярпеліся ў СІЗА ў вельмі цяжкіх умовах, якія не кожны мужчына можа вытрымаць. Тут шмат казалі пра характарыстыкі з СІЗА, але не казалі пра інцыдэнт, які здарыўся ў лістападзе 2020 года. Уначы мой сусед па камеры перарэзаў сабе ўсе вены на руцэ. Я першы прачнуўся і разам з іншымі, забілі трывогу. Калі б мы спазніліся — гэты чалавек загінуў бы».

Кацярына Макарэвіч таксама раскайвалася…

«Хачу каб наша грамадства жыло ў міры і згодзе. Хачу займацца любімай працай, Я не здымаю з сябе адказнасці. Мае блізкія таксама цярпяць і перажываюць за мяне. Дайце шанец клапаціцца пра маці. Ёй трэба аплачваць мае крэдыты. Мне сорамна перад сваімі блізкімі. Кожны чалавек можа зрабіць памылку, але ён яе можа выправіць».

У Віцебску судзяць дзяўчат і хлопца, якія «пахавалі Лукашэнку»

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць