Рота Сахашчыка аб'явіла набор вайсковых спецыялістаў

Абвестка пра набор прафесіяналаў вайсковых спецыяльнасцяў для беларускай асобнай дэсантна-штурмавой роты, фармаваннем якой займаецца прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валерый Сахашчык, з'явілася ў тэлеграм-канале АПКБ.

04.08.2023 / 18:54

Падраздзяленню патрэбныя:

Сярод задач, якія гэтым спецыялістам давядзецца вырашаць, называюцца дэзарганізацыя кіравання і работы тылу праціўніка, барацьба з групоўкамі праціўніка на асобных напрамках, заняцце і ўтрыманне важных аб’ектаў і рубяжоў у інтарэсах групоўкі сваіх войскаў і інш.

Перавага аддаецца кандыдатам з баявым досведам, кадравым вайскоўцам, спартсменам.

Для ўсіх байцоў прадугледжана грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад кампетэнцый, навыкаў, пасады і выкананых задач.

Больш падрабязную інфармацыю прапануецца шукаць у канале самога падраздзялення.

Чытайце таксама:

«Ён выдатна карыстаецца любой зброяй». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, як Сахашчык ваюе

Сахашчык: У расійскім войску мяркуюць, што Беларусь падарылі Прыгожыну

Сахашчык: Шанцаў у беларускай сістэмы выстаяць у крызіснай сітуацыі няма

Nashaniva.com