З-за непагадзі адключыліся электрападстанцыі ў тэхнапарку і аэрапорце

Навальніца і вецер выклікалі масавы завал дрэў на высакавольтныя лініі электраперадач, які выклікаў адключэнне некалькіх падстанцый, у тым ліку ПС «Тэхнапарк» і «Аэрапорт» на тэрыторыі Мінскага раёна. Пра гэта паведаміла Мінскэнерга.

07.08.2023 / 19:21

Фота: t.me/belenergo

«На бягучы момант аварыйна-аднаўленчыя работы праводзяцца работнікамі філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» сумесна з супрацоўнікамі Мінскага, Бараўлянскага і Смалявіцкага лясгасаў. Па стане на 17.00 задзейнічана 69 аператыўна-выязных брыгад і 71 адзінка тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што энергетыкі і іншыя службы робяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння.

Чытайце таксама:

У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек

У Лагойскім раёне перакулілася машына хуткай дапамогі

У Капыльскім раёне маланка ўдарыла ў купал царквы

Nashaniva.com