З-за непагадзі ў Беларусі затрымліваюцца цягнікі, некаторыя на 2 гадзіны

Сёння з-за дрэў, якія ўпалі на чыгуначныя каляіны шляху і лініі электраперадач падчас навальніцы з моцным ветрам, цягнікі на некаторых напрамках затрымліваліся.

07.08.2023 / 23:09

БЧ паведамляла пра праблемы на ўчастках Орша-Крычаў, Магілёў-Крычаў, Віцебск-Орша, Езярышча-Віцебск, Полацк-Маладзечна і Баранавічы-Мінск. Цягнікі маглі адхіляцца ад графіка да 1 гадзіны.

А вось цягнік №721 Масква-Мінск, які адпраўляўся з Масквы ў 16:00, праз складаныя ўмовы надвор'я ў Расіі даехаў да Беларусі са спазненнем на 1 гадзіну і 46 хвілін. Чакаецца, што ён прыбудзе ў Мінск у 00:45 замест 23:01, паведамляе прэс-служба БЧ. 

Чытайце таксама:

З-за непагадзі адключыліся электрападстанцыі ў тэхнапарку і аэрапорце

У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек

У Капыльскім раёне маланка ўдарыла ў купал царквы

Nashaniva.com