Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Мінабароны Польшчы накіруе на ўзмацненне межаў 10 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё заявіў кіраўнік ведамства Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, 4 тысячы. вайскоўцаў будуць непасрэдна падтрымліваць памежную ахову, яшчэ 6 тысяч будуць знаходзіцца ў рэзерве, піша Reform.by.

10.08.2023 / 09:05

Марыюш Блашчак. Скрыншот відэа

«Павінны быць гатовыя да розных сцэнарыяў. Не выключаем ніводнага з іх. Для гэтага наважыліся перакінуць войскі бліжэй да беларускай мяжы, каб узмацніць мяжу, адпудзіць агрэсара, каб агрэсар не адважыўся на атаку Польшчы», — сказаў ён.

«Гэтая прысутнасць будзе ў колькасці, больш-менш такой жа, як была калі даходзіла да атакі [мігрантаў] ў 2021 годзе. Гэта будзе каля 10 тысяч салдат. 4 тысячы жаўнераў — гэта будуць жаўнеры, якія будуць непасрэдна ўдзельнічаць у аперацыі, якая тычыцца падтрымкі памежнай аховы на мяжу. І 6 тысяч будзе ў тыле. Гэта будуць салдаты, якія будуць удасканальваць свае навыкі ў гарнізонах, адкрытых на ўсходзе нашай краіны», — дадаў міністр.

На гэтым тыдні памежная ахова Польшчы запрасіла ў Мінабароны дадатковую тысячу вайскоўцаў для ўзмацнення мяжы. У адказ Міністэрства вырашыла накіраваць 2 тысячы.

Да гэтага паведамлялася, што польскі кантынгент на мяжы з Беларуссю складае каля 7,5 тысяч служачых, у тым ліку каля 5 тысяч памежнікаў, 2 тысячы вайскоўцаў і паўтысячы паліцэйскага спецназа.

Чытайце таксама:

«Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал». У Польшчы дапускаюць закрыццё чыгуначных пераходаў з Беларуссю

Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні

Літва перакіне на мяжу з Беларуссю дадатковую колькасць вайскоўцаў

Латвія ўводзіць на беларускай мяжы ўзмоцнены рэжым 

Nashaniva.com