Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»

Учора ўвечары ў беларускія СМІ, у тым ліку ў «Нашу Ніву» прыйшла інфармацыя і відэа ад людзей, якія нібыта «ехалі да бацькоў жонкі ў вёску і заснялі групу з 4-х мужчын, якія нешта выгружалі». Але, хутчэй за ўсё, гэта ўкід.

11.08.2023 / 11:18

На відэа паказаны чорны Volkswagen Touareg, на якім можна разгледзець нумары падобныя на нумарныя знакі так званай «ЛНР», а каля машыны група мужчын у вайсковай форме выгружае нейкія скрыні, якія могуць быць кейсамі для квадракоптараў.

Выглядае гэта досыць праўдападобна, але ёсць шэраг фактараў якія паказваюць на тое, што гэта чарговы фэйк, сцвярджае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Заяўлялася, што відэа знятае ў раёне в.Галавенчыцы (Гродзенская вобл). На ім відаць, што неба яснае, амаль няма аблокаў. Аднак за 20 км адтуль знаходзіцца літоўскі Друскінінкай, дзе на працягу ўсяго дня назіралася больш пахмурнае надвор'е.

Па-другое, карыстальнік, які рассылаў гэта відэа беларускім СМІ, зарэгістраваўся ў тэлеграме ўсяго месяц таму і ўжо мяняў нікнэйм, але галоўнае, што многім СМІ ад яго прыйшло ўсяго два паведамленні. І ў першым ён прапаноўваў апублікаваць відэа з украінскіх каналаў, дзе нібыта заснятыя вагнераўцы ў в. Цэль

Абодва відэа ад гэтага карыстальніка маюць шэраг дзіўных супадзенняў, хоць знятыя, па яго словах, у зусім розных месцах. На двух відэа прысутнічае група з 3-х мужчын і на двух відэа ёсць Volkswagen Touareg чорнага колеру.

Чытайце таксама:

У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

Вагнераўцы ўзводзяць фартыфікацыі на палігоне «Рэпішча» пад Асіповічамі. Спадарожнікавы здымак

Nashaniva.com