У Гродне затрымалі дзвюх супрацоўніц Белдзяржстраха

Адна з іх кажа, што была падпісаная ў сацсетцы Instagram на «Зеркало».

11.08.2023 / 15:52

Таццяна Блавацкая (Шылава) і невядомая затрыманая жанчына. Фота: інстаграм Таццяны, відэа ГУБАЗіКа

Абедзве затрыманыя працуюць у Белдзяржстраху.

Дзяўчыну, якую, як паведамляецца ў відэа сілавікоў, затрымалі за падпіску на «Зеркало», клічуць Таццяна Блавацкая (Шылава). Ёй 25 гадоў. Яна родам са Шчучына, але жыве і працуе ў Гродне.

Разам з ёй была затрымана вядучая бухгалтарка, але з абласнога аддзялення. Яе вінавацяць у падпісцы на нейкі рэсурс, прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім», у адной з сацсетак.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну з татуіроўкай «Свабода альбо смерць»

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за каментары ў тэлеграме. Акаўнт ён выдаліў, але яго маглі адшукаць па адной дэталі

За ўдзел у пратэстах затрымалі загадчыцу інтэрната БДЭУ

Nashaniva.com