Грамадства66

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за каментары ў тэлеграме. Акаўнт ён выдаліў, але яго маглі адшукаць па адной дэталі

Цяпер мужчыне пагражаюць крымінальнай справай.

Міхаіл Рагаўцоў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Затрыманага клічуць Міхаіл Рагаўцоў. Яму 37 гадоў, і ён родам з Добруша, доўгі час жыў у Гомелі і ў выніку пераехаў у Мінск.

Яго затрымалі за каментары ў тэлеграме. Мужчына выдаліў свой стары акаўнт. Але як яго адшукалі? Рэч у тым, што мужчына выкарыстоўваў у 2020 годзе нікнэйм, па якім можна знайсці яго праз гугл-пошук — па ім адразу бачныя сацсеткі Міхаіла.

З гісторыі змянення імёнаў акаўнта мужчыны. Скрыншот з бота @ibhld_bot

Калі ягоныя каментары захавалі загадзя, то адшукаць аўтара было проста.

Калі вы хочаце зразумець, што вам рабіць, то паспрабуйце згадаць, ці называлі вы акаўнт сваім уласным імем або нікнэймам (або ці дапускаеце такую магчымасць). Праверце вашы каментары праз адмысловы бот. Калі вам трэба кансультацыя па выездзе, з гэтым можа дапамагчы BYSOL.

Калі нічога «крамольнага» не адшукалася або вы пэўныя, што ваш акаўнт добра абаронены, то ўсё роўна варта выдаліць тэлеграм-акаўнт і стварыць новы на замежны нумар. Гэта не абсалютная абарона, але вялікая перавага ў параўнанні з тым, калі гэтага не зрабіць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • гэтага не трэба рабіць
    10.08.2023
    Что за странная рекомендация на иностранный номер регистрировать? Когда телефон проверят и что-нибудь там найдут уже без разницы будет на какой номер. А если ничего не найдут то иностранный номер может вызвать ненужное внимание и подозрения.
  • Лол
    10.08.2023
    губазик,перелогинься)))беларуский номер это то же самое что завести аккаунт на своё настоящее имя .
  • EMIL
    10.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць