Паўночнакарэйцаў заклікалі ратаваць ад стыхіі партрэты Кімаў
На Паўночную Карэю насоўваецца шторм «Ханун», які мае прынесці залевы і моцныя вятры. У такой складанай сітуацыі паўночнакарэйцаў заклікалі абараняць ад стыхіі найбольш каштоўнае — партрэты лідара краіны Кім Чэн Ына, ягонага бацькі Кім Чэн Іра і дзеда Кім Ір Сена, паведамляе The Guardian.
11.08.2023 / 18:36
Фота: Carl Court / Getty Images
Афіцыйная газета кіроўнай партыі КНДР «Надон сінмун» піша, што грамадзяне краіны ў першую чаргу павінны ратаваць партрэты, мазаіку і фрэскі з выявай прадстаўнікоў дынастыі Кімаў.
На думку прафесара ўніверсітэта Кунміна Андрэя Ланькова, Паўночная Карэя — яскравы прыклад тэакратычнай дзяржавы, дзе партрэты Кім Чэн Ына не проста сімвалы, а іконы.
Рэлігія, падкрэслівае навуковец, прадугледжвае пакуты дзеля выратавання святых сімвалаў. Удакладняецца, што за пашкоджанне партрэтаў дынастыі Кім паўночнакарэйцам можа пагражаць смяротнае пакаранне.
«Ханун» прыйдзе на Карэйскі паўвостраў сёння. Стыхія можа нанесці сур'ёзную шкоду паўночным рэгіёнам КНДР. На працягу доўгіх гадоў у гэтых абласцях знішчаўся прыродны ландшафт, высякаліся лясы. Цяпер яны ўразлівыя перад паводкамі.
Чытайце таксама:
«Добро пожаловать, товарищ министр обороны!» Паглядзіце, як сустракалі Сяргея Шайгу ў Пхеньяне ФОТЫ
У Паўночнай Карэі забаранілі самагубствы, бо яны цяпер лічацца «здрадай Радзіме і сацыялізму»