EPAM абышла Wargaming па выплаце падаткаў у Літве

Кампанія EPAM па выніках першага паўгоддзя пацвердзіла званне найбуйнейшага падаткаплатніка ў літоўскім ІТ-сектары. Кампанія Wargaming, якая лідзіравала ў першым квартале, гэтым разам апусцілася на другое месца ў рэйтынгу.

11.08.2023 / 21:53

Такую выснову можна зрабіць пасля таго, як EPAM і Дзяржаўная падатковая інспекцыя пры літоўскім Мінфіне ўдакладнілі даныя справаздачнасці, піша Office Life.

Аказваецца, EPAM Sistemos за студзень-чэрвень унесла ў бюджэт Літвы амаль 11 млн еўра падаткаў. Гэта ў чатыры разы перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года (2,7 млн еўра).

Плацяжы Wargaming у бюджэт Літвы гэтым разам ацэньваюцца «толькі» ў 5,2 млн. Пры гэтым кампанія павялічыла падатковыя плацяжы ў першым паўгоддзі ў 3,5 разу.

У топ-50 падаткаплатнікаў сектара «Інфармацыя і сувязь» увайшло яшчэ чатыры кампаніі з беларускімі каранямі, піша dev.by. 

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя 5 найбольшых падаткаплатнікаў Літвы з беларускімі каранямі

EPAM прадаў сваю расійскую юрыдычную асобу

Аркадзь Добкін адкрыў офісы EPAM у Калумбіі

Nashaniva.com