Пасол у Індыі пра ПВК «Вагнер»: Калі яны зробяць нешта не так, супраць іх будуць ужытыя іншыя захады

Калі баевікі ПВК «Вагнер» будуць карысныя, улады ў Мінску дазволяць ім застацца і дзяліцца досведам з беларускімі сілавікамі. Пра гэта ў інтэрв'ю індыйскаму медыя WIN заявіў пасол Беларусі ў Індыі, у Бангладэш, у Непале і на Шры-Ланцы Андрэй Ржавускі, піша Reform.by.

12.08.2023 / 13:45

Андрэй Ржавускі. Скрыншот відэа

«Я дакладна ведаю, што яны могуць падзяліцца сваім досведам, рэальным баявым досведам з нашымі Узброенымі сіламі», — сказаў беларускі дыпламат.

Ён падкрэсліў, што баевікам «Вагнера» дазволяць застацца ў Беларусі, калі яны будуць карысныя.

«Наш прэзідэнт шмат разоў казаў пра гэта, што калі яны будуць карысныя для нас, то мы дазволім ім застацца і падзяліцца досведам. Калі яны зробяць нешта не так, то супраць іх будуць ужытыя іншыя меры. Але цяпер з імі няма ніякіх праблем», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

МЗС Польшчы расказала, што павінна здарыцца для паляпшэння адносін Варшавы і Мінска

«Сёння мы адчуваем сябе як Заходні Берлін у часы халоднай вайны». Літва заклікала Нямеччыну паспяшацца з размяшчэннем чатырох тысяч салдат

Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Nashaniva.com