У Беластоку і іншых польскіх гарадах адбудзецца прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні»

Выданне знаёміць слухачоў з традыцыяй беларускіх застольных песень, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі з 1960-х гадоў да нашага часу.

12.08.2023 / 14:19

Фота: t.me/tradycyja

У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» у Беластоку, піша Reform.by.

Выданне знаёміць слухачоў з традыцыяй беларускіх застольных песень, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі з 1960-х гадоў да нашага часу.

Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.

Адмысловыя госці — падляшскі гурт «Жэмэрва» і аўтэнтычны гурт з беларускага палесся «Каляжанкі».

Пасля Беластока прэзентацыі з супольнымі спевамі і танцамі адбудуцца 13 жніўня — у Варшаве ў 17.00 (Scena Chmelna, Nowy Świat 27a) і 18 жніўня — у 18.00 у Познані (ul.Sienkiewicza, 8).

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Паслухаць альбом можна тут.

Месца: Беласток, кавярня COFIX (ul.Sienkewicza 4).

Час: 19:00.

Чытайце таксама:

Расфарбавалі здымкі Пінска, зробленыя ў 1934 годзе амерыканскай даследчыцай

Каля мяжы з Беларуссю прайшоў фестываль «Тутака» — як гэта было ШМАТ ФОТА

У Вільні прайшоў «пляжны» канцэрт J:Морс. Паглядзіце, як гэта было ШМАТ ФОТА

Nashaniva.com