Усяго патроху44

Расфарбавалі здымкі Пінска, зробленыя ў 1934 годзе амерыканскай даследчыцай

Сайт «Медыя-Палессе» апублікаваў здымкі Пінска амерыканскай даследчыцы і падарожніцы Луізы Арнер Бойд, зробленыя ў 1934 годзе. Здымкі ўжо былі вядомыя, але цяпер пры дапамозе камп'ютара іх расфарбавалі, дзеля чаго фатаграфіі набылі іншы каларыт.

Дзякуючы здымкам легендарнай амерыканкі, члена Амерыканскага геаграфічнага таварыства Луізы Арнер Бойд пра Палессе 80 з лішкам гадоў таму даведаліся ў розных кутках Зямнога шара.

На Палессі даследчыца прабыла месяц, з канца верасня па канец кастрычніка 1934 года. Адна з версій, адкуль Бойд магла даведацца пра край бязмежных балот і рэк, — ад працоўных эмігрантаў з гэтых мясцін.

«За сваё жыццё я бачыла шмат розных кірмашоў у розных краінах свету, але нідзе я не бачыла таго ўнікальнага і цікавага, што я ўбачыла ў Пінску. Гэты горад ёсць скрыжаваннем шляхоў, дзе з усёй ваколіцы прыбываюць і сустракаюцца людзі, якіх падзяляюць дзясяткі кіламетраў вады», — пісала Луіза Арнер Бойд.

Падарожніцу зачараваў старажытны Пінск і яго наваколлі. Мноства фатаграфій прысвечана рэкам, балотам, азёрам, шматлікім пратокам, а таксама рыбакам і чаўнам на берагах і вадзе. Вынікам паездкі стала публікацыя ў 1937 годзе ў Нью-Ёрку фотаальбома «Польская правінцыя» і, безумоўна, адкрыццё для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці.

Палескі фотаархіў Бойд пераносіць нас у зусім іншую эпоху, знаёміць з аўтэнтычным Палессем, побытам і культурай палешукоў першай паловы ХХ стагоддзя. Гэта жывая гісторыя, якая праз восем дзясяткаў гадоў дае новыя актуальныя аспекты, выклікі часу.

Каментары4

  • Žvir
    04.08.2023
    Padziviciesia, u Pinsku ūžo ū toj čas žančyny na swimboardach rassiakali ! Dyk voś adkul zabaūka pajšla ! A to Miami Beach, Miami Beach... Skamunizdzili ideju ū pinskich bab, voś i ūvieś Miami Beach...
  • Kub
    04.08.2023
    На першым фота цёткі на падлбордах! Іх, аказваецца, вынайшлі на Беларусі! )
  • Максим Дизайнер
    05.08.2023
    Какая красота!Где эта Европа или США теперь?Пролетарии и колхозники одни кругом

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць