У Расіі пераасэнсавалі погляд на імперыю
У новым расійскім падручніку гісторыі для 5-9 класаў будзе перагледжаны погляд на Расійскую Імперыю. Пра гэта распавёў аўтар дапаможніка, гісторык Аляксандр Чубар'ян, паведамляюць «Известия».
12.08.2023 / 18:09
Фота: РІА «Новості»
«Адно з вельмі істотных пытанняў — новы падыход да акрэслення слова «імперыя», — паведаміў Чубар'ян, адзначыўшы, што пры складанні падручнікаў важна ўлічваць наяўнасць індывідуальнага погляду на сусветную гісторыю ў кожнай асобнай дзяржавы. У першую чаргу, маўляў, гэта тычыцца краін СНД.
«Усе імперыі ў свеце — гэта былі заморскія тэрыторыі. А тут была агульная прастора. Таму калі яны [краіны СНД] уваходзілі ў склад Расіі, яны ўключаліся аб'ектыўна ў гэтую агульную эканамічную прастору. Яны як бы з Расіяй станавіліся адзіным цэлым», — патлумачыў гісторык.
Аўтар новага дапаможніка патлумачыў, што ён лічыць вельмі важнай задачай паказаць, што Расійская Імперыя мела шэраг істотных адрозненняў з такім класічным тыпам каланіялізму, як, напрыклад, Брытанская імперыя.
Чытайце таксама:
Лаўроў: Захад хоча пасварыць Беларусь і Расію. Нам патрэбная манаграфія Саюзнай дзяржавы
Для Расіі старажытная Русь больш не Кіеўская? Мяркуючы па новым падручніку, так