ГУБАЗіК расказаў, што жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку, цяпер за кратамі

Наталля Крук нядаўна вярнулася з Польшчы. Прапагандыст Рыгор Азаронак у пачатку тыдня выклаў відэа, на якім жанчына не стала з ім размаўляць.

13.08.2023 / 12:06

Наталля Крук. Фота: яе старонка «Укантакце»

Затрыманай Наталлі Крук 38 гадоў. У Мінску яна была старшынёй таварыства ўласнікаў дома.

Пасля 2020-га Наталля выехала ў Польшчу і спрабавала стварыць уласны бізнэс у сферы прыгажосці. Але нешта пайшло не так, у відэа ГУБАЗіКа Наталія распавядае, што яе падмануў партнёр па бізнэсе і справа прагарэла. Пасля гэтага яна вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе яе затрымалі.

У відэа сілавікоў паказаны пратэсныя каментары ў тэлеграме, якія, меркавана, пакідала жанчына.

Яе тэлеграм-акаўнт прывязаны да ўласнага беларускага нумара, таму яе маглі адшукаць па каментарах.

Мяркуючы з усяго, цяпер яна за кратамі — жанчыну паказваюць у клетцы. ГУБАЗіК сцвярджае, што «сядзець ёй яшчэ доўга».

Чытайце таксама:

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com