У Брэсце жанчына пяць гадоў працавала з двума расійскімі дыпломамі. Выявілася, што абодва фальшывыя

Жанчына пяць гадоў прапрацавала ў адной з арганізацый Брэста. І ўсё было ў яе добра, але калі аднойчы яе вырашылі перавесці на іншую пасаду, то, правяраючы дакументы, у іх сапраўднасці засумняваліся.

14.08.2023 / 22:54

Для праверкі сапраўднасці расійскіх дыпломаў была прызначаная судовая тэхнічная экспертыза дакументаў, якая высветліла, што абодва дакументы фальшывыя. Вадзяныя знакі на бланках дыпломаў імітаваныя, а серыйныя нумары надрукаваныя на каляровым прынтары.

«Пра тое, што дыпломы падробленыя, са слоў жанчыны, яна не ведала. Вышэйшую адукацыю яна атрымлівала дыстанцыйна праз агенцтва, якое забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ Расійскай Федэрацыі і іншых краін», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

У твітары завірусілася відэа электроннага бранзалета для дзяцей. Але гэта фэйк

У Літве затрымалі беларуса з нібыта падробленымі правамі кіроўцы

У Беларусі сталі часцей падрабляць грошы — Нацбанк

Nashaniva.com