БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску затрыманы былы палітвязень Андрэй Іванюшын, які нядаўна выйшаў на волю

15.08.2023 / 10:12

Nashaniva.com

Байкер знаходзіцца на Акрэсціна.

Андрэй Іванюшын. Фота: сацсеткі

Сілавікі затрымалі байкера Андрэя Іванюшына, асуджанага ў 2021 годзе за бойку з міліцыянтамі каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» ў Мінску. Байкер знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта «Медыязоне» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

У лютым 2021 года суд у Мінску асудзіў Іванюшына да 2,5 года калоніі, а дваіх ягоных прыяцеляў — да трох гадоў калоніі паводле артыкула аб гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 КК). 

2 чэрвеня 2023 г. Андрэй выйшаў на волю са шклоўскай калоніі №17, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Затрымалі пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку, яго бралі 20 губазікаўцаў

Палітвязня Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў ПКТ

У Наваградку адбыліся затрыманні завадчан — праваабаронцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула