Грамадства77

Затрымалі пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку, яго бралі 20 губазікаўцаў

Паводле канала «Хрысціянская візія», у дом пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі ўварваліся 20 узброеных супрацоўнікаў ГУБАЗіКа. У доме быў праведзены ператрус, Ганчарэнка і ягоны зяць Ілья Будай былі затрыманыя.

Царква «Новае жыццё» — гэта рэлігійная грамада хрысціян поўнага Евангелля, кіраўніцтва якой і вернікі здаўна падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. У асноўным змаганне ішло за будынак царквы на вуліцы Кавалёва, 72 у Мінску, пераабсталяваны вернікамі з былога кароўніка. У лютым 2021 года царкву выселілі з будынка, а нядаўна яго пачалі разбіраць. Малітоўныя сходы праводзілі побач на паркоўцы.

Сам жа пастар Вячаслаў Ганчарэнка пасля выбараў 2020 года асудзіў гвалт сілавікоў на беларускіх вуліцах і заклікаў улады пакаяцца. А ў верасні 2022 года яго ўжо затрымлівалі і аштрафавалі на 100 базавых велічынь. 

Днямі царква атрымала паведамленне, што яе інфармацыйную прадукцыю збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Каментары7

  • Вініамін да будзет табе вітамін
    14.08.2023
    Ента ні адказ Зенону, гэта апошняе папярэджаньне Анону. Будзе і надалей моўчкамі сталавацца, заўтра прыйдуць і да Вас "прапаведнікі" у зялёных камізэльках пагаварыць аб госпадзе іхнім з хітрым зачосам)))
  • Деталь
    14.08.2023
    Губопик почти всегда по квартирам ездит с омоном или собром. То есть эти 20 человек это скорее всего не только губопик
  • Кіяхі
    14.08.2023
    Не а чаго здзіўляцца? У нас дазволена толькі пянькі пачытаць, прыйдзе такі пянёк у школку якую і давай разпавядаць як ціжэло ў цэлым міры. І токі з Сонцападобным і Ясназдаўствуючым з басагаловым прыкідам, мы ідзем роўнаю сьцежкаю да Ўсясьветнага благодзейсвія да нізбыўнае мічты пра недасяжную як свішчэнны Грааль - Чарку і Шкварку.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць