У Латвіі тэрмінова мабілізуюць сілы для аховы мяжы з Беларуссю

З 15 жніўня памежная служба Латвіі мабілізуе дадатковыя сілы для ўзмацнення аховы мяжы з Беларуссю. Прычынай называюць узрослую колькасць мігрантаў на ёй.

15.08.2023 / 18:46

«Такое рашэнне было прынята ў сувязі з хуткай гібрыднай пагрозай на латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы за апошнія 24 гадзіны, калі было зафіксавана 96 спроб нелегальнага перасякання латвійска-беларускай мяжы, а таксама ўзрослай уцягнутасцю беларускіх улад у арганізацыю плыні нелегальных мігрантаў і інфармацыі пра рызыку, якая сведчыць пра магчымы рост гібрыдных пагроз», — паведаміла памежная служба Латвіі.

Латвійскім памежнікам перасталі даваць адпачынкі, а тых, хто ў іх ужо знаходзіцца, адклікаюць. Памежная служба таксама запрасіла дадатковую падтрымку ва Узброеных сіл і паліцыі.

Раней, 11 жніўня, Латвія ўвяла ўзмоцнены рэжым аховы мяжы. Ён будзе доўжыцца да 10 лютага 2024 года. 

Чытайце таксама:

У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»

У Даўгаўпілсе, блізу беларускай мяжы, пачынаюцца вайсковыя вучэнні. Будзе шумна, але жыхароў просяць не турбавацца

Латвійскія памежнікі адкрылі стральбу, спрабуючы спыніць нелегалаў, што ішлі з Беларусі

Nashaniva.com