У Даўгаўпілсе, блізу беларускай мяжы, пачынаюцца вайсковыя вучэнні. Будзе шумна, але жыхароў просяць не турбавацца
З 12 па 19 жніўня ў латвійскім Даўгаўпілсе (Дзвінску) пройдуць вайсковыя вучэнні Зэмэсардзэ (Нацыянальнай гвардыі) з мэтай навучання і праверкі баявых навыкаў падраздзяленняў. Вучэнні праходзяць у рамках падрыхтоўкі да восеньскіх комплексных вучэнняў па нацыянальнай абароне Namejs 2023.

Вайсковыя вучэнні Зэмэсардзэ пройдуць у раёнах, узгодненых з кіраўніцтвам Даўгаўпілса, піша Delfi.lv.
Падчас вучэнняў узброеныя салдаты і зэмэсаргі будуць перасоўвацца па адміністрацыйнай тэрыторыі Даўгаўпілса, таксама можа быць выкарыстаны і вайсковы транспарт.
З 12 па 13 жніўня ў светлы час сутак, а з 14 па 19 жніўня як у светлы, так і ў цёмны час сутак будуць прымяняцца навучальныя боепрыпасы і іншыя сродкі імітацыі бою. У прэс-цэнтры Зэмэсардзэ адзначылі, што можа быць шумна, аднак боепрыпасы не ўяўляюць пагрозы для жыцця і здароўя людзей.
«Мы заклікаем грамадзян не турбавацца, калі яны ўбачаць вайсковы транспарт, зэмэсаргаў і вайскоўцаў, якія перасоўваюцца з мэтай навучання, а таксама заклікаем жыхароў з разуменнем ставіцца да дзейнасці Зэмэсардзэ, якая накіраваная на ўмацаванне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі NATO», — адзначылі арганізатары вучэнняў.
Чытаць таксама:
Латвія ўводзіць на беларускай мяжы ўзмоцнены рэжым
Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
горад майго нараджэння. добра, што НН піша беларускую назву