Wildberries зноў вярнуў плату за вяртанне тавару. Раней даводзілася адкручваць назад

Карыстальнікі папулярнай інтэрнэт-крамы Wildberries заўважылі, што днямі маркетплэйс вярнуў плату за вяртанне тавару належнай якасці. Зараз, калі пакупніку не падышлі памер, фасон або колер замоўленага тавару, вярнуць яго на склад прадаўца можна будзе толькі за дадатковую плату.

15.08.2023 / 22:23

На афіцыйным сайце Wildberries у раздзеле «Вяртанне тавару» пазначана, што кошт паслугі вяртання тавару належнай якасці складае тры рублі за адзінку тавару.

Цікава, што раней Wildberries ужо двойчы ўводзіў аплату за вяртанне тавару, аднак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю кожны раз кваліфікавала гэта як парушэнне беларускага заканадаўства. Кампанію штрафавалі, і яна была вымушаная адмяніць гэтае новаўвядзенне. Ці будзе гэтым разам тое самае — пакажа найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Wildberries аштрафавалі за платнае вяртанне тавару

Wildberries зноў адмяняе плату за вяртанне тавару

Wildberries зноў хацеў увесці плату за вяртанне тавару, МАРГ зноў забараніла

Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад

Мінгандлю прызнала незаконным платнае вяртанне тавару на Wildberries

Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару

Wildberries у Беларусі ўвёў плату за вяртанне кожнага тавару для ўсіх карыстальнікаў

Nashaniva.com