«Жартаў не будзе». Прэм'ер Латвіі назваў мабілізацыю дадатковых сіл на беларускую мяжу папераджальнай акцыяй

Штогадовы адпачынак служачым Дзяржаўнай памежнай аховы спыняецца, а афіцэры, якія знаходзяцца ў штогадовым адпачынку, адклікаюцца з яго.

16.08.2023 / 10:08

Крыш'яніс Карыньш. Фота: твітар прэм'ера Латвіі

Мабілізацыя дадатковых сіл на латвійска-беларускай мяжы з'яўляецца папераджальнай акцыяй і сігналам да таго, што «жартаў не будзе», сказаў прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш у інтэрв'ю праграме «Ранішняя Панарама», піша Delfi.lv.

Беручы пад увагу гібрыдную пагрозу, якая імкліва расце на латвійска-беларускай мяжы, Дзяржаўная памежная служба з аўторка мабілізуе дадатковых дзяжурных памежнікаў для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы.

Гэта праактыўная акцыя, якая павялічвае нашу прысутнасць і пасылае выразны сігнал нашаму грамадству і ўладам Беларусі, што «тут не будзе жартаў» і знешняя мяжа як Латвіі, так і ЕС будзе ахоўвацца, — сказаў Карыньш, дадаўшы, што ціск з боку Беларусі паступова ўзмацняецца.

Як паведамлялася, рашэнне аб мабілізацыі дадатковых сіл было прынята ў сувязі з ростам гібрыднай пагрозай на латвійска-беларускай мяжы ў панядзелак, 15 жніўня, калі былі выяўлены спробы незаконнага перасячэння нацыянальнай мяжы 96 людзьмі, а таксама зафіксавана ўзмацненне ўмяшання беларускіх уладаў у арганізацыю патоку нелегалаў.

Штогадовы адпачынак служачым Дзяржаўнай памежнай аховы спыняецца, а афіцэры, якія знаходзяцца ў штогадовым адпачынку, адклікаюцца з яго.

Дзяржаўная памежная служба таксама запытала дадатковую падтрымку ў Нацыянальных узброеных сіл (НУС) і Дзяржаўнай паліцыі.

У Міністэрстве абароны Латвіі паведамілі, што кіраўнік ведамства абароны Інара Мурніецэ даручыла НУС накіраваць дадатковыя сілы для падтрымкі Дзяржаўнай памежнай аховы на латвійска-беларускай мяжы.

З 5 верасня па 2 кастрычніка па ўсёй Латвіі пройдуць комплексныя вучэнні па нацыянальнай абароне Namejs 2023, у якіх плануецца задзейнічаць больш за 8500 латвійскіх вайскоўцаў і земесаргаў (байцы Нацыянальнай гвардыі), а таксама салдат сіл саюзнікаў.

У рамках падрыхтоўкі да Namejs 2023 з 19 па 20 жніўня на тэрыторыі памежных Резекненскага і Лудзенскага раёнаў пройдуць палявыя тактычныя вучэнні 32-га пяхотнага батальёна 3-й Латгальскай брыгады Земесардзэ з мэтай навучання і праверкі агульных баявых магчымасцях падраздзялення.

Сёлета было прадухілена незаконнае перасячэнне мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю 5799 нелегаламі, па гуманітарных меркаваннях у краіну ўпусціла 292 чалавекі.

Чытайце таксама:

У Латвіі тэрмінова мабілізуюць сілы для аховы мяжы з Беларуссю

У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»

У Даўгаўпілсе, блізу беларускай мяжы, пачынаюцца вайсковыя вучэнні. Будзе шумна, але жыхароў просяць не турбавацца

Nashaniva.com