У Оршы мужчыну далі 15 сутак за вокліч «Жыве Беларусь!». Суд не паверыў, што ён выкрыкнуў яго шчыра

У ноч на 6 жніўня мужчына адпачываў у летняй кавярні ў цэнтры Оршы і выгукнуў лозунг «Жыве Беларусь» — ягоныя словы пачулі патрульныя міліцыянты. Што было далей, можна не сумнявацца.

16.08.2023 / 13:03

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на 6 жніўня мужчына адпачываў у летняй кавярні ў цэнтры Оршы і выгукнуў лозунг «Жыве Беларусь» — ягоныя словы пачулі патрульныя міліцыянты, піша «Люстэрка». 

Раніцай наступнага дня мужчыну затрымалі і выпісалі яму пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 24.23 КаАП — нібыта ён «з мэтай публічнага выказвання сваёй грамадска-палітычнай думкі ўзяў удзел у пікетаванні», не маючы дазволу на гэта ад райвыканкама.

Яшчэ праз дзень над мужчынам зладзілі суд. Ён не адмаўляў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» на публіцы, аднак заявіў, што зрабіў гэта «не з мэтай выказаць сваё грамадска-палітычнае меркаванне, а з той мэтай, што любіць Рэспубліку Беларусь, таму не лічыць, што сваімі дзеяннямі парушаў заканадаўства і выказваў пратэст супраць улады».

Аднак суд гэтыя довады не пераканалі. Там назвалі словы мужчыны пра любоў да Радзімы «недакладнымі, бо абставіны не адпавядаюць рэчаіснасці», і палічылі, што ён такім чынам проста хоча пазбегнуць адказнасці.

У выніку мужчыну асудзілі да 15 сутак арышту за «незаконнае пікетаванне».

Чытайце таксама:

Мінчук, які ўдзельнічаў у пратэстах, напісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы

Пастару Вячаславу Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту

Гарадзенцу за каментары з заклікам удзельнічаць у пратэстах далі пяць гадоў калоніі

Nashaniva.com