Галоўны міліцыянер Гродзеншчыны канстатуе пратэсныя настроі ў вобласці: «Не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі»

Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў распавёў тэлеканалу «Гродна Плюс», што пратэсныя настроі ў Гродзенскай вобласці не зніклі і там штодня прыцягваюць да адказнасці за «экстрэмізм».

16.08.2023 / 14:03

 

Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў. Скрын відэа

«Кожны дзень мне на стол кладзецца зводка, у якой… не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі. Па-ранейшаму распачынаюцца крымінальныя справы адносна экстрэмісцкай дзейнасці. Пастаянна мы затрымліваем людзей, якія не хочуць супакоіцца і спрабуюць нейкія сумятню ўносіць», — распавёў Рэзянкоў.

Ён канстатуе, што хоць і прынята гаварыць, што людзі ўсе ўсвядомілі і ўсё зразумелі, але па сваёй паўсядзённай дзейнасці ён бачыць, што гэта не так.

Ён кажа, што гродзенская міліцыя, як і ўся міліцыя краіны, гатовая да наступных электаральных кампаній.

Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў па пратэстах і экстрэмізме, 428 чалавек пакаралі, піша канал «Права маюць».

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК расказаў, што жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку, цяпер за кратамі

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь 

Nashaniva.com