Кіраўніца літоўскіх сацыял-дэмакратаў выказалася за ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіянаў

Вілія Блінкявічуце сказала, што давярае кампетэнцыям службаў па ацэнцы пагроз, якія зыходзяць з Беларусі. Менавіта таму і пры разглядзе пытання аб узмацненні строгасці нацыянальных санкцый, паводле яе слоў, палітыкам варта давяраць службам.

18.08.2023 / 13:00

Вілія Блінкавічуце. Фота з яе фэйсбука

Абмежавальныя меры, якія прымяняюцца да грамадзян Беларусі, могуць быць стражэйшымі, калі органы, якія адказваюць за нацыянальную бяспеку, будуць бачыць у гэтым неабходнасць, лічыць старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Вілія Блінкявічуце, піша Delfi.

«Зноў паўстала пытанне аб умовах надгляду, умовах допуску, умовах назірання як для грамадзян Расіі, так і для грамадзян Беларусі. Раней Сейм прыняў пастанову, і ў дачыненні да расейцаў і беларусаў былі прынятыя розныя прапановы. Але цяпер, мяркуючы з усяго, сітуацыя мяняецца, і ўвосень мы зноў вернемся да гэтага пытання», — у пятніцу радыёстанцыі Žinių radijas сказала В.Блінкявічуце. «Выслухаўшы прапановы службаў, усё ж варта шукаць рашэнне па ўніфікацыі», — патлумачыла яна.

Палітык паказала, што давярае кампетэнцыям службаў па ацэнцы пагроз, якія зыходзяць з Беларусі. Менавіта таму і пры разглядзе пытання аб узмацненні строгасці нацыянальных санкцый, паводле яе слоў, палітыкам варта давяраць службам.

«Тут павінны выказацца прафесіяналы — у першую чаргу павінны ацэньвацца ўсе наступствы, неабходна выслухаць усе бакі і ўжо потым павінны прымаць адпаведныя рашэнні», — сказала старшыня СДПЛ.

Чытайце таксама:

Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Ціханоўская звярнулася да літоўцаў: Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў

Ціханоўская заклікала прэзідэнта Літвы не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіян

Nashaniva.com