Свет1212

Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны

У сувязі з намерамі літоўскіх палітыкаў перагледзець узмацненне строгасці абмежаванняў на ўезд у краіну грамадзян Беларусі, міністарка эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце заявіла, што такія планы палохаюць людзей, якія ўцяклі ад рэпрэсій Лукашэнкі.

Аўшрыне Арманайце. Фота з яе фэйсбука

Пра гэта яна заявіла пасля таго, як у сераду прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай паведаміў, што некаторыя беларускія кампаніі інфармацыйных тэхналогій (ІТ), якія пераехалі ў Літву, разглядаюць магчымасць сыходу з краіны.

«Бізнэс там падтрымліваў апазіцыю, нейкія кампаніі давалі пратэстоўцам пераначаваць і гэтак далей, у выніку кагосьці проста выкінулі з Беларусі, хтосьці збег, баючыся рэпрэсій, экспрапрыяцыі маёмасці. Літва, Польшча і іншыя краіны сталі домам для гэтых кампаній», — адзначыла яна ў чацвер у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas, піша LRT.

«Цяпер мы прапануем не палохаць гэтых людзей і не выганяць іх з Літвы, бо яны прымалі рашэнні, з'язджалі, пакідалі свае дамы, некаторыя прыехалі з дзецьмі і змянілі сваё жыццё», — дадала міністарка.

Паводле слоў А. Арманайце, заявы некаторых палітыкаў даюць зразумець, што планаванае пастражэнне абмежаванняў у дачыненні да беларусаў закране і ІТ-кампаніі гэтай краіны, якія раней пераехалі ў Літву.

«Шчыра кажучы, я не зусім так разумею (што не паўплывае), бо, калі я слухаю дарадцаў прэзідэнта ці некаторых сяброў Сейма, я чую пэўныя планы. Яны (ІТ-кампаніі) таксама чуюць, усе сочаць за СМІ, і гэтая нявызначанасць ёсць», — адзначыла міністр.

А. Арманайце падкрэсліла, што ў Літву новыя беларускія прадпрыемствы пераязджаць не збіраюцца.

Дэпутаты Сейма заяўляюць, што вернуцца да абмеркавання ўвядзення стражэйшых абмежаванняў для грамадзян Беларусі, калі ў верасні пачнецца восеньская сесія парламента. Калі яны будуць уніфікаваныя з абмежаваннямі, уведзенымі вясной у дачыненні да грамадзян Расіі, беларусам стане яшчэ цяжэй прыязджаць у Літву і купляць нерухомасць.

Паводле слоў А. Арманайце, сённяшняе рэгуляванне, згодна з якім грамадзяне Беларусі маюць менш абмежаванняў, з'яўляецца дастатковым, «яно збалансаванае».

Паводле даных кампаніі «Investuok Lietuvoje» («Інвестуйце ў Літве»), цяпер у краіне пражывае 5,2 тыс. беларускіх IT-спецыялістаў.

Згодна з дзейнымі цяпер прававымі актамі, да 3 мая наступнага года расійцам і беларусам забаронена атрымліваць літоўскія візы і статус электроннага рэзідэнта, але магчымасць прыехаць у Літву і набыць нерухомасць для грамадзян Расіі яшчэ больш ускладненая, і іх заявы на дазвол на жыхарства таксама часова не прымаюцца ў Літве.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа прытрымліваўся пазіцыі, згодна з якой грамадзяне Беларусі павінны падвяргацца тым жа абмежаванням, што і расійцы, але Сейм адхіліў яго вета і захаваў больш свабодныя ўмовы для беларусаў.

Каментары12

  • Вось такія трэба гнаць за парэбрык
    17.08.2023
    Варта выганяць лукашыстаў і імперскіх рашыстаў - то бок тых, хто падтрымлівае лукашыцкі рэжым і расейскую агрэсію!
  • Каму выгадна ізаляцыя беларусаў???
    17.08.2023
    Літва, Польшча, ганіце беларусаў прэч, пакажыце ім, што толькі пуцін і лукашэнка могуць іх абараніць...
  • Цырк у зале
    17.08.2023
    Каму выгадна ізаляцыя беларусаў???, не выдумляй лукапут, дзе гэты яны вбараняюць беларусау твае пуцiн i лукашэнка?

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць