Учора па краіне прайшлі навальніцы. Якога надвор’я чакаць сёння

Відэа навальніц пасля жнівеньскай спякоты публікуюць беларусы ў сацыяльных сетках. Уражвальныя маланкі пабачылі ў Брэсце і Магілёве.

20.08.2023 / 08:32

Сёння МНС папярэджвае аб неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах. У многіх раёнах рэспублікі тэмпература паветра паднімецца да +30°С..+33°С.

Такая тэмпература — фактар небяспекі для людзей пры купанні, высокая імавернасць цеплавых удараў, расце колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, таксама магчымае ўзнікненне прыродных пажараў, пажараў у будынках і няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.

На большай частцы тэрыторыі краіны сёння чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах пройдуць навальніцы.

Чытайце таксама:

Спёка адпусціць у аўторак. Засталося трываць два з паловай дні

Каму марожанае, а каму і халодны душ. Як насельнікаў Гродзенскага заапарка ратуюць ад спёкі

Толькі восьмая раніцы, а ў Мінску ўжо +23°С

Nashaniva.com