Новую мадэль аплаты праезду для льготнікаў апрабуюць у грамадскім транспарце ў Мінску
Эксперымент па аплаце праезду ў грамадскім транспарце пачнецца ў сталіцы 1 верасня. Пра гэта расказаў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, паведамляе «Мінск-Навіны».
21.08.2023 / 08:37
Новая мадэль аплаты будзе ўведзена ў Мінску з перспектывай распаўсюджвання на рэгіёны рэспублікі. Чыноўнікі ў выніку хочуць атрымаць дакладныя даныя аб колькасці пасажыраў, на перавозку якіх расходуюцца бюджэтныя сродкі.
З 1 верасня навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены карткі, аналагічныя праязному білету, паведаміў Супрановіч.
— Мы вырашылі пачаць эксперымент са школьнікаў, каб прывіваць ім разуменне аказання транспартнай паслугі. Плануем з 1 кастрычніка павялічыць ахоп эксперыментам пасажыраў, якія маюць права на бясплатны праезд, а з 1 студзеня 2024 года распаўсюдзіць яго на ўсіх пасажыраў, — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Ад сёння ў Мінску дзейнічае адзіны праязны
«Гэта заўсёды так будзе?» Мінчанка здзівілася незвычайнаму кантролю ў аўтобусе