Грамадства11

Ад сёння ў Мінску дзейнічае адзіны праязны

З 16 жніўня ў Мінску можна набыць адзіны праязны дакумент на гарадскі грамадскі транспарт. Ён абыдзецца пасажырам у 51 рубель 5 капеек. Тэрмін яго дзеяння — 30 сутак.

З адзіным праязным пасажыры змогуць аплачваць праезд як у аўтобусе, тралейбусе, трамваі, так і ў метро. Пры гэтым з дапамогай дакумента можна будзе разлічвацца нават у экспрэсным аўтобусе. Зараз тарыф на яго будзе прыраўноўвацца да стандартнага.

Для людзей, якія традыцыйна карыстаюцца толькі адным відам транспарту, захавана магчымасць яго выкарыстання па ранейшай цане: 38,25 руб. — аўтобусамі (уключаючы аўтобусы-экспрэс), або тралейбусамі, або трамваямі; 40,50 руб. — метро.

У сталіцы дзейнічаюць фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і багажу ўсімі відамі транспарту — 85 капеек пры звычайнай куплі білета і 90 капеек пры яго набыцці ў кіроўцы.

Каментары1

  • пасажыр
    16.08.2023
    вельмі зручна для расіян - купляеш у Мінску білет з рускімі надпісамі, не трэба думаць, што такое "Праязны білет".

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць