Лявон Вольскі анансаваў новы музычны праект пра беларусаў у эміграцыі

14 верасня Лявон Вольскі абяцае выпусціць новы праект — «Эмігранты». А ў кастрычніку паедзе з ім у тур. Пакуль у раскладзе — толькі Польшча.

22.08.2023 / 08:30

Як піша Вольскі, ідэя выспявала даўно і «вынікае з цяперашняй рэчаіснасці сама сабой». «Эмігранты» — новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні пра жыццё беларусаў у эміграцыі.

У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне.

У праекце ўзялі ўдзел: Павал Мамонаў, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, Poznański Śpieŭny Schod і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.

Рэліз праекта запланаваны на 14 верасня 2023 года.

З нагоды новага праекта пройдзе вялікі прэзентацыйны канцэрт у Варшаве і тур па Польшчы.

19.10 — Варшава, Proxima

23.10 — Гданьск, Drizzly Grizzly

24.10 — Познань, Pod Minogą

25.10 — Уроцлаў, Stary Klasztor

27.10 — Кракаў, Gwarek

31.10 — Беласток, 6-ścian

Квіткі ўжо ў продажы.

Чытайце таксама:

Рыга пачынае падрыхтоўку да грандыёзнага канцэрта Макса Каржа. Плануецца ўдзел больш за 35 тысяч наведнікаў

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, сваіх катоў, новы альбом і беларускую сат'яграху

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Nashaniva.com