Імаверна, у Мёрах будуць судзіць пратэстанцкага пастара. Прычым па вельмі рэдкім артыкуле

У раскладзе суда Мёрскага раёна на 28 жніўня зарэгістраваная справа ў дачыненні да Шавякова Дзмітрыя Віктаравіча. У Дзісне Мёрскага раёна ёсць пастар з такімі ж асабовымі данымі, ён узначальвае там евангельскую царкву «Адраджэнне».

22.08.2023 / 14:27

Дзмітрый Шавякоў. Фота: «Хрысціянская візія»

Дзісна — самы маленькі горад Беларусі. Таму такое поўнае супадзенне — малаверагоднае, выказвае здагадку «Хрысціянская візія».

Мужчыну прыцягваюць па арт. 23.4 КаАП — несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі. Гэта вельмі рэдкі артыкул.

Чытайце таксама:

Пастару Вячаславу Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту

Затрымалі яшчэ аднаго пратэстанцкага пастара 

Пастару з Новалукомля пасля красавіцкага затрымання дадалі яшчэ 15 сутак

Nashaniva.com