За каментар пра Мікалая Карпянкова жыхару Брэста прысудзілі два гады «хіміі»
У Маскоўскім судзе Брэста 11 ліпеня асудзілі Віталя Бурачэўскага паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Віталю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») і штраф памерам 1850 рублёў, піша «Вясна».
22.08.2023 / 23:18
Калаж «Берасцейскай Вясны»
Як паведамляе «Берасцейская Вясна», мужчыну абвінавацілі ў напісанні 2 лістапада 2021 года аднаго тэлеграм-каментара ў чаце «Лухтавікінгі» пра Мікалая Карпянкова, які ў 2020 займаў пасаду кіраўніка ГУБАЗіК, а пасля быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Каментар Віталя быў размешчаны ў названым чаце пад публікацыяй з інтэрв’ю Карпянкова.
22 жніўня 2023 года Брэсцкі абласны суд у асобах трох суддзяў, сярод якіх была Святлана Крамянеўская, разглядаў апеляцыю на прысуд. У выніку яго пакінулі без зменаў.
Чытайце таксама:
У жыхара Пастаў забралі тры тэлефоны за лайкі ў «Аднакласніках»
Затрымалі наваполацкага стаматолага з жонкай. «Вярталіся ад сына з Літвы»