Аўкцыён доўжыўся больш за 37 гадзін: для Беларусі гэта рэкорд

«Белюрзабеспячэнне» паведаміла аб рэкордзе працягласці электронных таргоў.

23.08.2023 / 12:54

Фота з сайта «Народная Воля»

Рэкорд быў пастаўлены ў сераду, 16 жніўня, у 22.23. Таргі стартавалі на электроннай гандлёвай пляцоўцы e-auction.by у 9.00 днём раней і доўжыліся больш за 37 гадзін, піша «Народная Воля».

Лотам, па якім таргі вяліся ледзь не на працягу паўтара сутак, была артэзіянская свідравіна паблізу аграгарадка Хацежына ў Мінскім раёне.

Шэсць удзельнікаў зрабілі 166 ставак, падчас чаго кошт лота вырас у 5,5 разу, да 14,5 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

У Шчорсах зноў прадаюць частку былога маёнтка Храптовічаў, ужо за бесцань

У Брэсце прадалі з аўкцыёну каўбасны завод

Кватэру Ціханоўскіх прадалі з трэцяй спробы

Nashaniva.com