Тэлеканал «Расія 24» паведаміў, што Прыгожын загінуў

Гэта першае афіцыйнае паведамленне пра смерць Прыгожына. Праўда, расійскія СМІ адзначаюць, што тэлеканал, паведамляючы пра магчымую смерць Прыгожына, толькі спаслаўся на звесткі Расавіяцыі, згодна з якімі ў спісах пасажыраў бізнэсджэта, які разбіўся, быў і заснавальнік «Вагнера».

23.08.2023 / 21:53

Абломак ад самалёта «Эмбраер»

Следства разглядае розныя версіі крушэння бізнэсджэта Яўгена Прыгожына, паведаміла РБК крыніца ў праваахоўных органах.

«Разглядаюцца ўсе версіі таго, што адбылося, уключаючы памылку пілатавання, тэхнічныя непаладкі і знешняе ўздзеянне», — заявіла крыніца.

Раней Mash паведамляў, што спецслужбы правяраюць у тым ліку версію пра тэракт.

Замежныя СМІ паведамляюць, што пра катастрофу ўжо праінфармаваны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Чытайце таксама:

Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя

У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэсджэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну

Чым цяпер заняты Пуцін?

На аэрадром Мачулішчы прыляцеў самалёт Іл-76 ПКС Расіі — Беларускі Гаюн

Nashaniva.com