Больш за 91 тысячу беларусаў маюць дакументы на права знаходжання ў Польшчы

Дакументы, якія даюць права жыць у Польшчы, па стане на 30 чэрвеня мелі 91 054 грамадзяніна Беларусі, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці на падставе адказу, дадзенага на запыт ЦБС Упраўленнем спраў іншаземцаў.

24.08.2023 / 15:53

У цэнтры Варшавы. Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак упраўлення, 35 749 грамадзян Беларусі маюць пастаянны дазвол на жыхарства, 48 063 — часовы дазвол на жыхарства, 5 231 грамадзянін атрымаў дадатковую абарону, 1 022 беларусы маюць дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, 445 атрымалі часовую абарону, 463 — статус бежанца. Яшчэ 81 чалавек мае іншыя падставы для пражывання ў Польшчы.

У 2023 годзе беларусы атрымалі 48 тыс. ДНЖ, у тым ліку 3757 «гуманітарных».

Больш за ўсё беларусаў падалі заявы на ДНЖ у Мазавецкім ваяводстве — 16 207, на другім месцы — Падляскае (7036), а на трэцім — Паморскае (4979). Менш за ўсё заяў ад беларусаў было пададзена ў Сілезскім ваяводстве — 1277.

У Цэнтры беларускай салідарнасці адзначаюць, што, «паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы на гэты момант можа знаходзіцца больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі».

Чытайце таксама:

«Разгляд заявы прыпынены». Беларусы распавядаюць пра затрымкі пры афармленні ДНЖ у Літве

МУС вызначыла, як беларусы павінны інфармаваць улады пра атрыманне ДНЖ, карты паляка ці грамадзянства іншых краін

За паўгода Літва выдала беларусам амаль 20 тысяч дазволаў на жыхарства

Nashaniva.com