Грамадства33

«Разгляд заявы прыпынены». Беларусы распавядаюць пра затрымкі пры афармленні ДНЖ у Літве

Некаторыя беларусы пачалі сутыкацца з тым, што разгляд заявы аб змене або атрыманні першага дазволу на жыхарства займае куды больш часу, чым чакалася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Добры дзень, паведамляем вам, што разгляд вашай заявы аб змене дазволу прыпынены ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 33 закона «Аб прававым становішчы замежнікаў у Літоўскай Рэспубліцы», бо адказ ад кампетэнтнага органа, які неабходны для прыняцця рашэння, не атрыманы», — такая інфармацыя прыходзіць некаторым беларусам, якія падаліся на атрыманне або замену дакумента.

У пісьме таксама гаворыцца, што разгляд заяўкі будзе адноўлены пасля атрымання неабходнай інфармацыі. Аб прынятым рашэнні абяцаюць паведаміць дадаткова. Ніякія тэрміны не агучваюцца.

Чытач, які падзяліўся гэтай інфармацыяй, кажа, што падобны ліст яму прыслалі праз два тыдні пасля падачы дакументаў.

Тэму затрымак пры афармленні ДНЖ таксама актыўна абмяркоўваюць у адмысловых чатах беларусаў, якія жывуць у Літве, бо такія лісты атрымліваюць не адзінкі.

Чытач, які падаваўся на атрыманне ДНЖ па паскоранай праграме ў першыя дні ліпеня, кажа, што дагэтуль не змог атрымаць дакумент, хоць ён мусіў быць гатовы цягам месяца.

«Мы заплацілі 240 еўра замест 120 за разгляд заявы ў тэрміновым парадку (каля месяца таму цэны паднялі да 160 і 320 еўра. — НН). Пры падачы казалі, што дакумент будзе гатовы праз тры тыдні, але прайшло ўжо паўтара месяца, і нават ніякай інфармацыі няма», — кажа чытач.

Пры гэтым суразмоўца сцвярджае, што ніякіх дадатковых лістоў ад міграцыі з інфармацыяй аб прыпыненні разгляду заявы, як у вышэй апісаным выпадку, ён не атрымліваў.

Але з праблемамі пры атрыманні ці абнаўленні ДНЖ сутыкаюцца не ўсе беларусы. Некаторым пры падачы па паскоранай праграме выдавалі дакументы ў тэрмін.

Іншыя кажуць, што атрымлівалі падобныя лісты аб прыпыненні разгляду заявы, але ўсё адно атрымалі дакумент праз два з лішнім месяцы пасля падачы.

Таксама вядома пра выпадкі, калі чалавеку падобны ліст не прыходзіў, але дакументы рабілі крыху больш за тры месяцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па апошніх даных, з канца лістапада 2022 года, калі ад грамадзян Беларусі і Расіі пачалі патрабаваць запоўніць дадатковую анкету, Літвой было ўстаноўлена, што пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляюць 910 грамадзян Беларусі, 337 з якіх адмовілі ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве, 121 — адмовілі ў замене такога дакумента. 205 беларусаў былі пазбаўленыя раней дзейных дазволаў на часовае пражыванне.

Таксама двум грамадзянам Беларусі адмовілі ў выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Літве, а чацвярым такія дакументы анулявалі.

241 беларус атрымаў адмову ў атрыманні літоўскай нацыянальнай візы.

Усе гэтыя беларусы таксама атрымалі забарону на ўезд у Літву. Усяго ў Літве сёння афіцыйна жыве каля 60 тысяч грамадзян Беларусі.

Чытайце таксама: 

Сейму трэба вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый супраць беларусаў і расіян — дарадца прэзідэнта Літвы

Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны

Кіраўнікі беларускіх ІТ-кампаній задумваюцца пра рэлакацыю з Літвы. Некаторыя пачалі працэс

Каментары3

  • Шминтас Колбасс
    23.08.2023
    Объясните мне пожалуйста один момент: люди, подающие на внж в Литву, что никогда не читали и не знали историю Беларуси и этого северного соседа?
    Зачем вы вообще туда едете?
    Вы что не понимаете, что из единственных истинных природных и исторических союзников для беларуса является Польша?
    Хотя, с другой стороны, если вам нравится унижаться и ехать туда - это ваш выбор.
  • Dainova
    23.08.2023
    Згодны з літоўскай урадавай установай, бо трэба дэпартаваць такіх грамадзян бульбастану якія хваляць рэжым лукашэнкі і путлера, але працуюць у Літве, зарабляюць у Літве, заўсёды вяртаюцца ў бульбастан з грашыма і яшчэ прызываюць у тік току "прапісаць лупадол да змагароў ад бацькі"(напрыклад гэта сямейная пара з Ліды у фірме Лотос Балтыка пад нікам" yuliai12driver"...не дзякуйце...
  • Белы
    23.08.2023
    Шминтас Колбасс, Вось і жыві ў Польшчы. А мне цудоўна ў Літве. Ні з якімі прыніжэннямі і дыскрымінацыямі ніводнага разу тут не сутыкаўся.

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры8

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры8

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць