Прэзідэнт Ірана гатовы прыехаць у Мінск — МЗС Беларусі

Сёння міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях саміту БРІКС у ПАР сустрэўся з прэзідэнтам Ірана Ібрахімам Раісі, пасля чаго было заяўлена, што іранскі лідар гатовы наведаць Беларусь у адказ на візіт у гэтую краіну Лукашэнкі ў сакавіку.

24.08.2023 / 20:16

Фота: twitter.com/BelarusMID

Два дні таму дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Алейніка прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. З гэтай жа мэтай у Іаганэсбург прыбыў і прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі.

Таксама на палях гэтага саміту адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з ягоным іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Бакі, як паведамляецца, абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, асноўным з якіх была рэалізацыі Дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай Лукашэнкам у Іране падчас візіту ў сакавіку гэтага года.

Чытайце таксама:

Беларусь не ўзялі ў БРІКС. Што гэта за арганізацыя?

Пуцін звярнуўся да Дзелавога форуму БРІКС праз відэасувязь. Голас быў яўна не ягоны

Пуцін не паедзе на саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе яго павінны былі б арыштаваць

Nashaniva.com