Свет22

Беларусь не ўзялі ў БРІКС. Што гэта за арганізацыя?

Лідары краін БРІКС прынялі рашэнне запрасіць Аргенціну, Егіпет, Іран, Эфіопію, ААЭ і Саудаўскую Аравію стаць паўнапраўнымі членамі альянсу. Заяўку падавалі 23 краіны, у тым ліку Беларусь.

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі бяруць удзел у бізнэс-саміце БРІКС. Уладзімір Пуцін хацеў прысутнічаць на сустрэчах, але прэзідэнту ПАР Сірылу Рамафоса ўдалося адгаварыць яго ад гэтага, бо той рызыкаваў быць арыштаваным, знаходзячыся ў ПАР, бо Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на яго арышт. Фота: Per-Anders Petterson / Getty Images.

«Мы прынялі рашэнне запрасіць Аргенціну, Егіпет, Эфіопію, Іран, Саудаўскую Аравію і ААЭ стаць паўнапраўнымі членамі БРІКС», — заявіў на саміце ў Іаганесбургу прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.

Хоць усе члены БРІКС публічна выказаліся за пашырэнне блока, паміж лідарамі паўстала рознагалоссе з нагоды таго, у якім аб'ёме і як хутка.

БРІКС (англ. BRICS — скарачэнне ад Brazil, Russia, India, China, South Africa) — міждзяржаўнае аб'яднанне, першапачаткова саюз пяці дзяржаў: Бразіліі, Расіі, Індыі, КНР, ПАР.

1 студзеня 2024 года далучацца згаданыя Аргенціна, Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія. Таксама маюць далучыцца Інданезія і Турцыя.

Меркавалася, што БРІКС будзе саюзам дзяржаў, якія развіваюцца, а двухбаковыя адносіны паміж краінамі будуюцца на аснове неўмяшання, роўнасці і ўзаемнай выгады. З 2009 года ўрады краін БРІКС штогод сустракаюцца на афіцыйных самітах (перадапошні 14-ы саміт адбыўся 24 чэрвеня 2022 у КНР). Акрамя самітаў, сустрэчы праходзяць на ўзроўні кіраўнікоў МЗС, міністраў фінансаў і іншых.

Чатыры з пяці членаў уваходзяць у дзясятку найбуйнейшых дзяржаў свету па колькасці насельніцтва, па плошчы і ВУП, за выключэннем ПАР, якая займае дваццаць чацвёртае месца па плошчы і трыццаць другое — па ВУП. Агульная плошча краін БРІКС складае 39 746 220 квадратных кіламетраў, а агульная колькасць насельніцтва ацэньваецца прыкладна ў 3,21 млрд чалавек, што складае каля 26,7% сусветнай паверхні сушы і 41,5% насельніцтва планеты.

Усяго заяўкі на ўступленне ў арганізацыю падавалі 23 дзяржавы. Гэта Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Алжыр, Аргенціна, Бангладэш, Бахрэйн, Балівія, Беларусь, Венесуэла, В'етнам, Куба, Гандурас, Егіпет, Інданезія, Іран, Казахстан, Кувейт, Марока, Нігерыя, Палесціна, Сенегал, Сірыя, Тайланд, Эфіопія.

Каментары2

  • даведка
    24.08.2023
    Лукашенко прекрасно понимал, поэтому не стал рисковать своей личной свободой ради участия в саммите BRICS.
  • Ёсік
    24.08.2023
    Глядзеў, як флегматычны міністр замежных спраў запэўніваў, што Беларусь амаль там, такія сустрэчы прайшлі і г.д. А на выхадзе тпррррр, каму патрэбны партнёр, які амаль страціў кантроль над сваімі межамі з краінамі ЕЗ. Зачыняць чыгуначныя пераходы - Ядвабны шлях зьнікне.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць