Хто заданаціў 10 тысяч еўра на марафоне салідарнасці з палітвязнямі?

Анлайн-марафон салідарнасці ў падтрымку палітвязняў, які праходзіў у канцы ліпеня, сабраў 574 тысячы еўра. Самы буйны данат быў 10 тысяч еўра. Хто яго пералічыў? Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова прыадкрыла таямніцу ў выпуску падкаста «Сумны Коленька».

25.08.2023 / 09:37

«Напэўна, гэта будзе сумная навіна для беларусаў, але гэты чалавек не мае беларускага грамадзянства», — падзялілася яна.

Вольга згадвае, што перад анлайн-марафонам ім кансультанты раілі: трэба загадзя мець суму, якую вы хацелі б сабраць, і зранку па 5-10 даляраў пачаць кідаць на рахунак, каб людзі бачылі актыўнасць і самі данацілі. Гэта гарантыя таго, што марафон не праваліцца. Такі план быў, але паколькі жаданай сумы хутка знайсці не ўдалося, марафон вырашылі праводзіць без гэтай «падушкі бяспекі».

Праект «Сумны Коленька» (падкаст вырас з аднайменнага гумарыстычнага твітар-акаўнта) 22 жніўня беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». «Гэта быў прагрэў перад новым выпускам», — адрэагаваў жартам аўтар праекта.

Чытайце таксама:

Грошы, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, падзеляць на два траншы

У гуманітарным спісе палітвязняў больш за 200 чалавек — Вольга Гарбунова

Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты

Вольга Гарбунова патлумачыла, што далей з грашыма з марафону

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Nashaniva.com