Грамадства1010

Грошы, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, падзеляць на два траншы

4 жніўня прайшло першае пасяджэнне назіральнай рады марафону салідарнасці з палітвязнямі. На ім рада заслухала выступленні 13-ці арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям.

Падчас пасяджэння было вырашана крыху перагледзець ранейшую схему выдаткоўвання сабраных грошай. Гэта звязана з тым, што сабраная сума значна перавысіла ад пачатку запланаваную. У выніку, як вядома, на дапамогу палітвязням сабралі каля 576 тысяч еўра, а планавалася толькі 200 тысяч.

Дзеля таго арганізацыі паведамілі, што выдаткаваць такую суму за два месяцы яны не гатовыя. Па-першае, у іх абмежаваная колькасць супрацоўнікаў і валанцёраў, а па-другое, падтрымка робіцца не проста так, а на падставе запытаў, якія паступаюць у арганізацыі.

Таму вырашана падзяліць суму на два траншы. 

Першы транш будзе перададзены найбліжэйшым часам, і адносна яго размеркавання арганізацыі дадуць справаздачу праз два месяцы. Рэшта сродкаў будзе выдаткаваная пазней.

З-за спецыфікі дапамогі палітвязням сабраныя грошы немагчыма падзяліць у роўных прапорцыях паміж усімі, адзначылі ініцыятывы, якім трэба будзе размяркоўваць сродкі.

Каментары10

  • Е мае
    04.08.2023
    Останется в кубышке лежать а не палитвязьням
  • mikola
    04.08.2023
    Baczna....Ni treba byla zaumacca getymi *zborami*.....Nikomu ni parebna.....
  • Працэсуальнасць
    04.08.2023
    Справаздача: Ідзе шматузроўневы працэс фармавання юрыдычна адпаведных спісаў грамадзян, якія адчуваць яўную, няяўную або напаўскрытую неабходнасць увасаблення працэсаў вызвалення палітычных ахвяр рэжыму ў стадыі абгрунтавання сваіх асабістых, сямейных, грамадзянскіх і сэксуальных патрэб. Па заканчэнні вышэйзгаданага працэса, будзе запушчана ініцыятыва па прыцягненні ўвагі ўсяго свету на прававую датычнасць сямей палітычных актывістаў да фінансавання праз адкрытыя і закрытыя фонды з замкнёнай справаздачнасцю ў асабіста буйных памерах.

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць