Гвінет Пэлтраў здае дом праз Airbnb. Ключы зорка Галівуда аддасць асабіста

Амерыканская актрыса і бізнэсвумен Гвінет Пэлтраў здае свой гасцявы дом на сайце арэнды жылля Airbnb. 9 верасня яна асабіста сустрэнецца з двума шчасліўчыкамі, якія будуць жыць у яе катэджы, каб уручыць ім ключы, піша Delfi.lv.

25.08.2023 / 14:28

Рэкламнае фота

Невялікая віла размешчана ў Мантэсіта (Каліфорнія). Для Пэлтраў гэта месца адпачынку і душэўнай яснасці: «Я прыязджаю туды, каб перазарадзіць свае батарэйкі, уз'яднацца з сям'ёй і сябрамі».

Рэзідэнцыя спраектаваная як сапраўдны куток спакою, адкуль адкрываецца захапляльны від на горы.

Дом размешчаны пасярод ляснога масіву. Інтэр'ер выкананы ў стылі мінімалізму. На тэрыторыі ёсць басейн, тэраса і грыль-барбекю.

У якасці бонуса два шчасліўчыкі змогуць паспрабаваць касметычныя сродкі ад брэнда Goop, які належыць акторцы, і атрымаць асалоду ад прыватнага сеанса медытацыі.

Чытайце таксама:

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

Ва ўзросце 36 гадоў памёр акцёр «Гульні тронаў». У яго была невылечная хвароба

100 гадоў споўнілася легендарнаму знаку Hollywood

Nashaniva.com