Кіно22

Ва ўзросце 36 гадоў памёр акцёр «Гульні тронаў». У яго была невылечная хвароба

«З глыбокім сумам мы павінны паведаміць вам, што наш дарагі сябар і кліент Дарэн Кент мірна памёр. Нашы думкі і любоў з яго сям'ёй у гэты складаны час», — пазначана ў паведамленні агенцтва Carey Dodd Associates.

Дарэн Кент. Фота: David M. Benett / Dave Benett / Getty Images

Памёр брытанскі акцёр Дарэн Кент, які сыграў у серыяле «Гульня тронаў». Яму было 36 гадоў, артыст пакутаваў ад невылечнай хваробы скуры, як паведамляюць замежныя медыя.

Пра смерць акцёра паведамілі ў агенцтве Carey Dodd Associates. 

«З глыбокім сумам мы павінны паведаміць вам, што наш дарагі сябар і кліент Дарэн Кент мірна памёр у пятніцу. Яго бацькі і найлепшы сябар былі побач з ім. Нашы думкі і любоў з яго сям'ёй у гэты складаны час», — пазначана ў паведамленні агенцтва.

Кент пакутаваў ад рэдкага захворвання скуры, якое з'явілася ў яго ў пачатку кар'еры. Праз гэта ён не мог доўга знаходзіцца на сонцы. Таксама артыст меў яшчэ некалькі хранічных захворванняў — астэапароз і артрыт.

Першай значнай роляй Кента ў кіно стала праца ў фільме жахаў «Люстэркі», які выйшаў на экраны ў 2008 годзе. Акрамя таго, ён здымаўся ў фільмах «Сонечны хлопчык», а таксама прадзюсаваў кароткаметражныя фільмы «Вольны гандляр» і «Ты мяне ведаеш».

Славу акцёру прынесла роля пастуха ў серыяле «Гульня тронаў». Ён з'явіўся ў эпізодзе з Эміліяй Кларк.

Таксама Кент здымаўся ў такіх фільмах і серыялах, як «Жыхары Іст-Энда», «Закон Маршала», «Бессаромныя».

А незадоўга да смерці акцёр з'явіўся ў кінакарціне «Падзямеллі і цмокі: Гонар зладзеяў».

Каментары2

  • гоблен
    16.08.2023
    Из этого мира никто не уйдёт живым! Вопрос только что вы в нём оставите после себя)
  • ЯНКА
    16.08.2023
    «Таксама Кент здымаўся ў такіх фільмах і серыялах, як «Жыхары Іст-Энда», «Закон Маршала», «Бессаромныя».»
    • У такіх, як? Дык у якіх?! Ганьба вам, ...!

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць