Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы
25.08.2023 / 16:9
Ён пакінуў шмат каментароў у тэлеграме пад сваім уласным імем.
Дзмітрый Кавалеўскі. Фота: ягоная старонка «Укантакце»
Калі меркаваць з сацсетак, затрыманы — 30-гадовы Дзмітрый Кавалеўскі. Ён пакінуў больш за сотню каментароў у розных чатах.
У відэа ГУБАЗіК хлопец сцвярджае, што вярнуўся, бо «не бачыў асаблівай розніцы ў матэрыяльным плане паміж Беларуссю і Польшчай».
Пасля перасячэння мяжы з Польшчай хлопца затрымалі за каментаванне ў інтэрнэце.
Чытайце таксама:
Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць