БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы

26.08.2023 / 23:17

Nashaniva.com

Мастачка Святлана Жыгімонт, вядомая фанатычнай адданасцю рэжыму Лукашэнкі і сяброўствам з інфаказачкай Вольгай Бондаравай, схільная, гэтак жа сама як і сяброўка, бачыць «крамолу» ў самых нечаканых месцах і ў самых, здавалася б, бяскрыўдных сітуацыях. Гэтым разам яна раптам апалчылася на рэкламу тэлерадыёкампаніі «Мир», багатай фантазіяй намаляваўшы ў ёй прапаганду сатанізму і «хахляцкага трызуба».

Малюнак, на які адрэагавала Жыгімонт. Карцінка з відэа для музычнага праекта тэлерадыёкампаніі «Мир».

Сваімі назіраннямі жанчына падзялілася ў персанальным тэлеграм-канале, заўважыў Reform.by.

«Ахрэнець! Адзін каментатар у Кроліка, паглядзеўшы на рэкламу тэлерадыёкампаніі «Мір», напісаў такі каментар: «А наогул, увесь дэманстраваны ёю вобраз: маляваныя распасцёртыя крылы, скрыжаваныя ўнізе ногі, рукі, выстаўленыя ў выглядзе рагоў, са знакам трох шасцёрак — лёгка пазнаецца».

Я спачатку падумала, што чалавек упаў у канспіралогію, але дзеля цікавасці загугліла, як выглядае жэст рукой, які азначае тры шасцёркі. Аказалася — і праўда, гэта менавіта той жэст, які дэманструе баба на фатаграфіі.

Як гэта разумець? Яшчэ яе пастава цалкам адпавядае хахляцкаму трызубу па чыстай выпадковасці. Але фіг з ім з трызубам, ад балды проста так скласці пальцы ў такую фігуру немагчыма», — заявіла Жыгімонт.

Сяброўка Жыгімонт Вольга Бондарава нядаўна прымусіла «Еўраопт» прыбраць са сваёй рэкламы папулярнага блогера з-за нібыта схаванай там «прапаганды ЛГБТ». І пры цяперашняй сітуацыі ў краіне нельга выключаць, што той жа лёс спасцігне і бяскрыўдны ў ідэалагічным сэнсе музычны праект тэлерадыёкампаніі «Мір», які абурыў Жыгімонт.

Чытайце таксама:

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Праўладная мастачка Жыгімонт: Мне прад'явілі за георгіеўскую стужку. Я вішчала

Дэпутат Марзалюк выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы. У часткі лукашыстаў палыхае

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула