У Сейме Літвы сёння абмяркуюць іміграцыйныя тэндэнцыі: магчыма ўзмацненне строгасці палітыкі

Сумеснае пасяджэнне Камітэта нацыянальнай абароны і Камітэта па замежных справах можа прывесці да заканадаўчых ініцыятыў, якія робяць больш строгай іміграцыйную палітыку.

30.08.2023 / 09:45

Лаўрынас Кашчунас (у зялёнай майцы). Фота з яго фэйсбука

У сераду парламенцкі камітэт па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) і Камітэт па замежных справах (КЗС) абмяркуюць іміграцыйныя тэндэнцыі краіны і працэдуры прыбыцця замежнікаў у Літву, паведамляе Delfi.lt.

Як напярэдадні сустрэчы паведаміў агенцтву ELTA старшыня КНБА Лаўрынас Кашчунас, парламентарыі будуць імкнуцца высветліць, ці дастатковыя механізмы, якія забяспечваюць легальную міграцыю, з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі.

Таму, паводле яго слоў, у сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі асноўных ведамстваў, якія адказваюць за міграцыйную палітыку — прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, Дэпартамента міграцыі.

«Мы абмяркуем тэндэнцыі і колькасць замежнікаў у Літве, якая дынаміка лічбаў. Без сумневу, мы высветлім механізм таго, як працуе легальная міграцыя, і ці дастатковы гэты механізм для ацэнкі ўсіх рызык з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі», — сказаў Л.Кашчунас.

Ён адзначыў, што камітэты таксама прааналізуюць працэдуры адкрыцця цэнтраў знешніх пастаўшчыкоў паслуг — апошняе пытанне было выклікана папярэднімі рашэннямі міністэрстваў аб адкрыцці такога цэнтра ў Нігерыі.

«У гэтым выпадку мы будзем абмяркоўваць, як прымаюцца рашэнні аб стварэнні такіх цэнтраў — проста гэта рэкамендавана нейкім Міністэрствам або ёсць нейкая ацэнка з пункту гледжання той жа нацыянальнай бяспекі. Мы ацэнім усе гэтыя рэчы», — сказаў сябра Сейма.

Акрамя таго, са слоў Л.Кашчунаса, чальцы Сейма ацэняць, ці належным чынам установы, якія адказваюць за працаўладкаванне замежнікаў, праводзяць ацэнку рынку працы.

«Ёсць легальная міграцыя, з разуменнем таго, што можа спатрэбіцца працоўная сіла. Але ці правільна ацэненая здольнасць унутранага рынку знайсці працоўную сілу ў Літве? Ці належным чынам праводзіцца даследаванне? Мы высветлім, як кантралююцца мігранты ў Літве — ці плацяць яны падаткі, ці дастаткова плацяць, ці забяспечваецца дастатковы кантроль», — пералічыў пытанні парадку пасяджэння кіраўнік КНБА.

Палітык не выключыў, штосумеснае пасяджэнне КНБА і КЗС можа прывесці да заканадаўчых ініцыятыў, якія робяць больш строгай іміграцыйную палітыку.

«Мы пастараемся паглядзець і ацаніць сябе з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі, ці патрэбныя нейкія крыху больш жорсткія рашэнні»,-падкрэсліў Л.Кашчунас.

«Мабыць, пакуль занадта смела казаць (аб магчымых законапраектах). Але калі мы сапраўды ўбачым, што дзесьці ёсць шчыліны, якія перашкаджаюць кантраляваць патокі — без сумневу, я буду першым, хто прапануе неабходныя папраўкі», — запэўніў ён.

Чытайце таксама:

Наўседа наведаў літоўска-беларускую мяжу: «сітуацыя з непрадказальным суседам застаецца напружанай»

Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Nashaniva.com