Унікальную ляльку Барбі спартсменкі Вольгі Харлан прадалі за 10 400 даляраў
Лот быў выстаўлены Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (БФСС) на вядомай пляцоўцы eBay пры падтрымцы Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыі «Ukraine Alive 2022» у межах серыі дабрачынных аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine», паведамляе БФСС.
30.08.2023 / 20:17
Украінка Вольга Харлан — алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні 2008 года, 6-разовая чэмпіёнка свету і 8-разовая чэмпіёнка Еўропы, срэбная і бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 і бронзавая прызёрка Алімпіяды-2012.
Ляльку Барбі распрацавала ў адзіным экзэмпляры кампанія Mattel у вобразе Вольгі Харлан як прыклад для ўсіх дзяўчат, каб імкнуцца да сваёй мары і не спыняцца на дасягнутым.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку пацярпелых ад вайны ўкраінскіх байцоў праз клініку BODRO ў Новавалынску, якая дапамагае вайскоўцам у рэабілітацыі.
Чытайце таксама: