Спорт1010

Украінская фехтавальшчыца не паціснула рукі расіянцы на ЧС. Гэта, найхутчэй, чакае і беларусаў — рэч ва ўкраінскім законе

Украінская фехтавальшчыца Вольга Харлан не без прыгод стартавала на чэмпіянаце свету па фехтаванні ў Мілане. На старце ўкраінка атрымала перамогу над расіянкай Ганнай Смірновай, якая выступае пад нейтральным сцягам — 15:7.

Фота: сайт Ua.tribuna.com

Самае цікавае адбылося пасля завяршэння паядынку. Расіянка падышла да Харлан з працягнутай рукой, але Вольга выставіла шаблю наперад і нешта сказала сваёй апанентцы, піша ўкраінская «Трыбуна».

Паводле правілаў FIE, «адмова фехтавальшчыка прывітаць суперніка, рэферы і гледачоў да пачатку паядынку або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыяй)». Але няма дакладнага апісання, ці маецца на ўвазе менавіта поціск рукі.

Фота: сайт Ua.tribuna.com

Смірнова падала пратэст супраць Харлан праз «адсутнасць праявы павагі» і больш за 50 хвілін знаходзілася на дарожцы пасля матча.

Суддзі чэмпіянату першапачаткова пакінулі ў сіле перамогу ўкраінкі, але пасля Міжнародная федэрацыя фехтавання дыскваліфікавала Харлан.

На гэтым ЧС разыгрываюцца балы ў сусветным рэйтынгу, які будзе вызначаць пуцёўкі на Алімпіяду-2024.

Фота: сайт Ua.tribuna.com

Пасля гэтага з'явілася заява ад Нацыянальнай федэрацыі фехтавання Украіны:

«У мэтах выканання загада Міністэрства моладзі і спорту ад 26.07.2023 №4435 прэзідыумам федэрацыі фехтавання Украіны было прынята рашэнне забараніць спартсменам, трэнерам, суддзям удзельнічаць у спаборніцтвах, дзе будуць удзельнічаць пад сваімі сцягамі расійскія і беларускія спартсмены. Што ж тычыцца ўдзелу ў спаборніцтвах, дзе будуць удзельнічаць так званыя нейтральныя спартоўцы, то пастанова аб магчымасці ўдзелу ў такіх спаборніцтвах будзе заставацца за ўкраінскімі спартоўцамі, трэнерамі, суддзямі.

Пры гэтым асобна падкрэсліваецца недапушчальнасць любых дзеянняў, якія могуць успрымацца як праява салідарнасці з такімі так званымі нейтральнымі спартоўцамі».

***

Учора Ігар Рэйзлін зняўся з бою супраць расіяніна Анохіна. Украінец падаў медыцынскую даведку, каб не ўдзельнічаць у спаборніцтве.

Увечары 27 ліпеня Міністэрства моладзі і спорту апублікавала абноўлены загад, згодна з якім украінцы могуць спаборнічаць на турнірах, да якіх расіяне і беларусы дапушчаныя пад нейтральным сцягам.

Каментары10

  • Žvir
    27.07.2023
    Українку Харлан відсторонили від змагань через провокацію росіянки... https://sport.unian.ua/othersports/ukrajinku-harlan-vidstoronili-vid-zmagan-cherez-provokaciyu-rosiyanki-12342549.html
  • mikola
    27.07.2023
    Žvir, / Sto b zadarylasja  kali b pacisnula ruku ?  Ci pamerla by ?  Scjag NEITRALNY ! Jakija Prablemy ? Durnota !
  • Юстас
    27.07.2023
    mikola,погано ,що в тебе родичі не жили в Бучі! тиснути руки русні і білорусам....краще вже тиснути руки якимсь дітовбивцям....

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць